Радыё

1 канал
1 канал

15 лістапада 1925 у Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё шырокавяшчальнай радыётэлефоннай станцыі. У гэты ж дзень у 18 гадзін 30 хвілін у эфіры ўпершыню прагучалі словы: "Гаворыць Мінск!.." Агульнанацыянальнае радыёвяшчанне дазволіла мільёнам беларусаў атрымліваць інфармацыю на роднай мове.

Радыё "Беларусь"
Радыё "Беларусь"

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Першапачаткова перадачы выходзілі ў эфір толькі на беларускай мове.

Канал "Культура"
Канал "Культура"

Канал “Культура” Беларускага радыё стаў першай у Беларусі спецыялізаванай радыёстанцыяй. Асноўная мова вяшчання – беларуская. Мэтавая аўдыторыя канала – людзі, якія цікавяцца нацыянальнымі і сусветнымі культурнымі дасягненнямі, а таксама хочуць быць у курсе апошніх падзей у свеце мастацтва.

Радыё "Сталіца"
Радыё "Сталіца"

Запрашаем наведаць новы сайт "Радыё" Сталіца"- www.radiostalica.by! Вітаем усіх, хто зайшоў на нашу старонку выпадкова або спецыяльна, каб сустрэцца з тымі, хто добра вядомы па эфіры радыёстанцыі "Сталіца", хто стаў "нябачнымі" сябрамі і без каго, магчыма, раніца не была б такой бадзёрай, дзень - такім цёплым, а вечар - рамантычным і загадкавым.

"Радыус FM"
"Радыус FM"

Радыёстанцыя з ВЯЛІКІМ патэнцыялам: першая FM-радыёстанцыя з вяшчаннем на ўсёй тэрыторыі Беларусі шырокая сетка вяшчання (30 перадатчыкаў, больш за 90 % пакрыцця тэрыторыі краіны) сучаснае гучанне - фармат CHR, перазагрузка фармату з 1 верасня 2016 года вядомы брэнд (14 гадоў у эфіры) “Радыус FM”.