Пашырэнне беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў навуцы і тэхналогіях сёння працягваюць абмяркоўваць у Мінску. На пасяджэнні профільнай камісіі заяўлена аб паспяховым завяршэнні 35 сумесных навукова-тэхнічных праектаў сёлета.
Навiны
19 тур чэмпіянату Беларусі па футболе стартуе сёння ў Слуцку. Мясцовы аднайменны клуб прыме "Віцебск". Гаспадары атрымалі 5 перамог запар і падняліся ў турнірнай табліцы на 8 месца - 25 балаў у актыве.
Пад прыцэлам аб'ектываў - Раўбічы. Легендарны спарткомплекс прымае чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне. У праграме - спрынт, гонкі праследавання і мас-старт.
Яркія пялёсткі, разнастайныя формы і вытанчаныя водары. У Батанічным садзе пік цвіцення вяргінь. Калекцыя налічвае каля двух сотняў відаў і гатункаў замежнай і славянскай селекцыі.
ЗША дазволілі Украіне выкарыстоўваць амерыканскую зброю пры нападзе на Курскую вобласць. У Пентагоне падкрэслілі - амерыканскія падыходы дазваляюць Украіне "здзяйсняць контрудары для абароны ад расійскіх атак з прымежных рэгіёнаў, якія ўключаюць Курск і Сумы".
Беларусь сёння адзначае Дзень працаўнікоў дзяржаўнай статыстыкі. Тых, хто піша гісторыю нашай краіны ў лічбах, зараз 1 700 чалавек.
Зразумела, што галоўная задача для аграрыяў - атрымаць максімум карысці. Гэта датычыцца і высокіх ураджаяў, і якаснай перапрацоўкі.
У Беларусь з афіцыйным візітам прыбыў прэм'ер Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Цян. Адбыліся перамовы на вышэйшым узроўні.
У Беларусі ўбрана 97 % збожжавых. Жніво амаль завершана. Разам з рапсам плануюць сабраць 10 млн т збожжа. На сёння ў засеках 7 млн 700 тыс.
Візіт нашага вялікага сябра носіць гістарычны характар, адзначыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля перамоў з высокім госцем.
У сталічнай галерэі "Універсітэт культуры" прайшоў вернісаж Людмілы Курыловіч. З нагоды асабістага юбілею аўтар прэзентуе работы розных гадоў.
Больш за 3,5 тыс. чалавек працуюць у студатрадах Мінскай вобласці. Байцы асвойваюць машынабудаванне, сельскую гаспадарку, сферу паслуг.
У сталіцы замянілі амаль 1,5 тыс. адзінак дзіцячага абсталявання. У трэндзе новыя гульнявыя комплексы, толькі сёлета іх каля 200.
Галоўныя праекты двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая абмяркуюць ва ўрадзе. Афіцыйныя перамовы прэм'ер-міністра нашай краіны і прэм'ера Дзяржсавета КНР пройдуць у вузкім і пашыраным саставах.
Улады Шры-Ланкі з 1 кастрычніка ўвядуць бязвізавы рэжым на востраве для турыстаў з 35 краін. У іх ліку і Рэспубліка Беларусь.
Баявыя стрэльбы на палігоне Ашулук. Манеўры на расійскай тэрыторыі праходзяць з удзелам зенітчыкаў, ракетных і радыётэхнічных войскаў, а таксама знішчальнай авіяцыі.
Гэтымі хвілінамі праходзіць сустрэча Прэзідэнта з Прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР. Беларусь і Кітай аднолькава ацэньваюць цяперашнюю міжнародную напружанасць і выступаюць за фарміраванне справядлівай архітэктуры глабальнай бяспекі.
У Беларусі з афіцыйным візітам дэлегацыя Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з прэм'ерам Дзяржсавета Лі Цянам. Высокі госць прыбыў у нашу краіну менш як 2 гадзіны таму.
У восеньскі рацыён беларускіх школьнікаў сёлета ўключылі пяць новых страў. Усяго ж іх 124, 67 - з інфармацыйнага зборніка тэхналагічных карт, якія распрацавала Міністэрства адукацыі.
Чарговы манеўр для адцягвання ўвагі або ўсё ж шлях да завяршэння канфлікту? Украінскія СМІ са спасылкай на крыніцу, блізкую да Зяленскага, сцвярджаюць, што ўлады хочуць гэтай восенню падрыхтаваць глебу для правядзення мірных перамоў з Расіяй.
Чакаецца, што ВУП у 2025-м дадасць больш як на 4 %, а прырост інвестыцый у асноўны капітал - каля 8 %, экспарту - плюс 5,5 %.
Алтай гэтымі днямі - месца сілы і прыцягнення для журналістаў, блогераў, пісьменнікаў і фатографаў краін ЕАЭС. Там праходзіць фестываль "Манжэрок-2024".
Да ўрачыстасці горад рыхтуецца сур'ёзна. Пабудавалі новыя аб'екты, абнавілі фасады дамоў і дарогу, працягваюць добраўпарадкоўваць вуліцы.
У Ерэване група празаходніх актывістаў (нібыта прыхільнікаў адной з мясцовых партый) учыніла акт вандалізму ў дачыненні да пасольства Беларусі.